- Нашы людзі!
-

vaverka_pu
- September 11th, 2009
Першай ахвярай пыхцення стала pani_cogito, серабранкаўскі неафіт нашай кампаніі. Актыўны штоднёвы пыхкун апошняга месяца, pani_cogito зараз асвойваецца ў звычаях і норавах пульманалогіі 6-ай клінічнай бальніцы... Да першага шоку далучыўся (о вууужасі о стрраах!) візіт Найвышэйшага начальства, ад якога перапісала ўся бальнічка, аднак наш чалавек не паддаўся (хто б сумняваўся! ха!!!)! Згартаваныя нервы пані Когіта рыхтуюцца да вяртання дамой і апісання сваіх пых-прыгодаў. Шкада, што закрыццё пых-сезону пройдзе без такога актыўнага пыхкуна...
Пыхціце ў меру, таварышы!!! Памятайце, што лёгкія - яны не такія ўжо і далёкія, яны - унутры!!!